dtb.com.ua

Практика

 Арганізацыя вучэбна-вытворчай практыкі УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” забяспечвае паслядоўнае, паэтапнае пашырэнне практычных навыкаў навучэнцаў каледжа ў залежнасці ад відаў практыкі. Вучэбна-вытворчая практыка спрыяе прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі выпускнікоў, дазваляе фарміраваць агульнапедагагічныя прафесійныя кампетэнцыі маладых спецыялістаў, стымулюе творчую дзейнасць навучэнцаў.

  • img_3442

Пушкiна Г.Б.

загадчык вучэбна-вытворчай практыкi

Тэл. 80291446155

 З мэтай павышэння метадычнага ўзроўню вытворчай практыкі ў каледжы створаны Савет куратараў практыкі з ліку найбольш вопытных выкладчыкаў, які ўзначальвае загадчык вытворчай практыкі. Дзейнасць Савета рэгламентуецца Палажэннем Савета куратараў практыкі, зацверджаным дырэктарам УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”. Савет каардынуе вучэбна-метадычную работу выкладчыкаў-кансультантаў, накіроўвае вытворчую дзейнасць навучэнцаў-практыкантаў.

  • img_3432

Савет куратараў практыкі:

Двiлянская Б.А.

Бугасава Т.А.

Гладкi Л.А.

Тарарака А.А.

Булатава З.М. 

Антончык С.В.

Ёда В.А.

Структура вучэбна-вытворчай практыкі, віды практыкі, тэрміны праходжання практыкі і асноўныя базавыя арганізацыі вызначаны ў Палажэнні аб вучэбна-вытворчай практыцы навучэнцаў УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”. Асноўнымі відамі справаздач па выніках практыкі абраны:

- метадычныя канферэнцыі па выніках практыкі;

- дзеннік практыканта;

- канцэрты, семінары, конкурсы педагагічнага майстэрства.

Асноўныя базавыя арганізацыі вызначаюцца загадам дырэктара на пачатак навучальнага года. Практыка ажыццяўляецца на падставе дагавораў з базавымі арганізацыямі.

Арганізацыі - базы вытворчай практыкі:

1. ДУА Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў, г.Ліда, вул. Савецкая, 8а.

2. ДУА Лідская дзіцячая школа мастацтваў, г.Ліда, вул., Савецкая, 9.

3. ДУА Сярэдняя школа №4, г.Ліда, вул. Міцкевіча, 14.

4. ДУА Сярэдняя школа №8, г.Ліда, вул. Ігнатава, 34.

5. Цэнтральная раенная бібліятэка, г.Ліда, вул. Ленінская, 10.

6. ПУ “Лідамежрайгаз”, г.Ліда, вул. Качана, 56.

Нарматыўныя дакументы:

Палажэнне аб Савеце куратараў практыкіУА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”

Палажэнне  аб вучэбнай практыцы (вытворчым навучанні) навучэнцаў, якія засвайваюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Палажэнне аб агульнакаледжным конкурсе педагагічнага майстэрства “Педагагічныя надзеі”

События

Мы в социальных сетях

house-realestate.com

Министерство культуры Республики Беларусь             Rating All.BY  

Яндекс.Метрика