dtb.com.ua

Музей "Спадчына"

  Фарміраванне грамадзянскай адказнасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці моладзі абумоўлена неабходнасцю ведання сваей культуры, нацыянальнай спадчыны. «Зямля – гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, але яшчэ і  бацькоўскі дом, сям'я, дзеці, традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народу, яго самабытная культура, багатая гераічная гісторыя – усе, што аб'ядноўваецца вялікім і емітсым уяўленнем - Айчына», - падкрэслівае прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка. Аснова нацыянальнага выхавання – гэта любоў да сваей малой і вялікай бацькоўшчыны, адказнасць і каштоўныя адносіны да самога сябе і навакольнага асяроддзя. Навучэнцы каледжа пазнаюць «карані» свайго народа праз мудрасць казак, загадак, былін, легенд, захоўваюцьі прамнажаюць традыцыі беларускага народа праз удзел у рабоце этнаграфічнага музея «Спадчына». Наш музей адчыніў свае дзверы ў 2007 годзе і размясціўся на дзевятым паверсе інтэрнату каледжа. Сабраныя экспанаты дазволілі стварыць у памяшканні плошчай 49 кв.м два раздзелы: “Прадметы быта” і “Прылады працы”. На восень 2013 года асноўны фонд музея складае звыш 130 экспанатаў, дадатковы – звыш 20 экспанатаў, якія з’яўляюцца першакрыніцамі звестак пра быт, культуру і традыцыі нашых продкаў... Фондасховішча адсутнічае. Каардынуе работу музея выкладчык беларускай мовы i літаратуры Чарняк В.Я

  • img_0020
  • img_0024
  • img_0026

  Выкарыстанне краязнаўчага, этнаграфічнага, фальклорнага матэрыялу спрыяе выхаванню цікавасці да духоўнай спадчыны народа, яго нацыянальнай культуры, побыту, вусна-паэтычнай творчасці. У цэнтры ўвагі на нашых музейных занятках - традыцыі беларусаў, фальклорныя матэрыялы. Сталі традыцыйнымі народныя святы і абрады “Калядачкі”, “Гуканне вясны”,  конкурс чытальнікаў “Родны кут у вершах і нарысах”, інтэлектуальныя гульні “Родны край”, “Беларускія націянальныя блюда”, “Беларускія нацыянальныя музычныя інструменты”,  віктарыны, тэатралізаваныя дзеі. На базе музея працуе гурток “Фалькларысты”.

 

События

Мы в социальных сетях

house-realestate.com

Министерство культуры Республики Беларусь             Rating All.BY  

Яндекс.Метрика