Інфармацыя аб творчай дзейнасці камернага аркестра установы адукацыі "Лідскі дзяржаўны музычны каледж"
Камерны аркестр – стыпендыят Cпецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі – самабытны маладзёжны калектыў, які аб’ядноўвае навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа ў адзіным творчым працэсе. Шмат гадоў аркестранты з’яўляюцца актыўнымі удзельнікамі культурных мерапрыемстваў Гродзеншчыны і міжнародных фестываляў, конкурсаў, што садзейнічае пашырэнню культурных сувязей паміж моладзю на еўрапейскім прасторы.
Свой творчы патэнцыял аркестравы калектыў рэалiзуе праз папулярызацыю і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва, прытрымліваецца лепшых яго традыцый. Сумесная творчасць актывізуе вучэбна-метадычную работу з навучэнцамі, фарміруе добры музычны густ і пазітыўны светапогляд, пачуццё калектывізму, садзейнічае грамадска-патрыятычнаму выхаванню. На працягу ўсяго існавання калектыў вядзе актыўную прафарынтацыйную работу, дапамагае узмацненню прафесіяналізма абітурыентаў.
Мастацкім кіраўніком камернага аркестра з 1999 года з’яўляецца Рута Ларыса Уладзіміраўна – лаўрэат прэміі ім. А. I. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” (2013), якая валодае добрым музычным густам, увасабляе сабой сутнасць і душу творчага калектыву.
Аснову рэпертуару складаюць лепшыя творы беларускага музычнага мастацтва XVII-XIX ст., сачыненні міравой музычнай класікі, кампазіцыі сучасных айчынных аўтараў. У залежнасці ад жанравай разнапланавасці рэпертуару, камерны аркестр здольны выконваць складаныя мастацкія задачы, дэманстраваць тэмбравыя магчымасці сімфанічнага альбо джазавага саставаў.
У Год культуры камерны аркестр асабліва прытрымліваўся галоўнай мэты дзяржавы: садзейнічаць фарміраванню высокай культуры грамадства, зберагаць культурную спадчыну і народныя традыцыі. Візітнай карткай канцэртных праграм калектыва сталі творы беларускіх кампазітараў: Я.Глебава, Я.Голанда, М.Кл.Агінскага, Н.Орды, М.Ельскага, Г.Ермачэнкава і інш.
Шматгранна творчае жыцце аркестравага калектыву: стварэнне разнастайных аўтарскіх праектаў, новых музычна-тэматычных імпрэз. Духоўнаму ўзбагачэнню навучэнцаў садзейнічаюць творчыя праекты з камерным жаночым хорам каледжа (мастацкі кіраўнік Л.Пясецкая). Канцэртныя праграмы духоўнай і старадаўняй музыкі радуюць слухачоў у час Калядных святаў і ў Вялікодны тыдзень.
Разам з навучэнцамі класа вядучага выкладчыка каледжа К.Сцяпанава створаны канцэртныя праграмы з шэдэўраў міравой музычнай класікі.
У 2014 годзе сумесна з ансамблем народнай музыкі “Вербіца” (мастацкі кіраўнік Т.Харашылава) створаны творчы праект “Музыка замкаў і сядзіб”. Тэматычная канцэртная праграма змяшчае лепшыя ўзоры беларускага музычнага мастацтва, сапраўдныя шэдэўры мінулых часоў – рэдкія музычныя творы XIX ст.: паланэзы, вальсы, мазуркі, дывертысменты. Выкананне праграмы ажыццяўляецца з элементамі тэатралізацыі і харэаграфіі, суправаджаецца мультымедыйным відэарадам.
- “Праз музыку гледачы нібы “акунуліся” ў атмасферу “залатога стагоддзя” мастацтва, у часы свецкіх баляў, вялікага кахання і дуэляў, росквіту музыкі і паэзіі. Узнёслым і натхнённым атрымаўся канцэрт, які прайшоў на адным дыханні. На сцэне выступалі таленавітыя, апантаныя, адданыя мастацтву і любімай справе людзі”. – (“Астравецкая праўда”)
Упрыгожваннем калектыва, выканаўцамі яркіх твораў у канцэртных праграмах з’яўляюцца салісты - навучэнцы і выкладчыкі каледжа, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыаты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Камерны аркестр з’яўляецца пастаянным удзельнікам шматлікіх канцэртаў, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестываляў. Творчыя дасягненні калектыва за перыяд існавання неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі на еўрапейскіх, рэспубліканскіх і абластных конкурсах, у тым ліку:
- дыплом лаўрэата I ступені 61 Еўрапейскага маладзёжнага музычнага фестываля інструментальнай музыкі ( г.Ніяпэлт, Бельгія, 2013 г.);
- дыплом лаўрэата I ступені міжнароднага конкурса “Internet music competition-2014”, ( г.Белград, Сербія, 2014 г.);
- дыплом лаўрэата II ступені V міжнароднага конкурса джазавай і эстраднай музыкі “Jazz-time-2014», ( г.Салігорск, Рэспубліка Беларусь, 2014 г.);
- дыплом лаўрэата I ступені міжнароднага фестываля “Залатая Пальміра”, ( г.Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя,2015 г.);
- дыплом лаўрэата I ступені XII інтэрнацыянальнага фестываля “Grand Festival», Vienna Stars-2015 ( г.Вена, Аўстрыя, 2015 г.);
- Гран-пры (Gran-priz) XXII міжнароднага фестываля “Grand Festival», Prague-Stars-2015 ( г.Прага, Чэшская Рэспубліка, 2015 г.);
- дыплом лаўрэата I ступені II абласнога агляду-конкурса у намінацыі “Камерны аркестр” ( г.Гродна, Рэспубліка Беларусь, 2016 г.);
- Лаўрэат Прэміі беларускага прафсаюза работніка культуры і мастацтва у намінацыі “Музычнае мастацтва” ( г.Мінск, Рэспубліка Беларусь, 2016г.);
- Прысваенне наймення “Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” Камернаму аркестру ( Пастанова Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь №3 ад 13.01.2017г. );
- Гран-пры XXX мiжнароднага iнтэрнет-конкурса «Души прекрасные порывы» ( г.Масква, Расійская Федэрацыя, 2017г.);
- дыплом лаўрэата I ступені XXXI мiжнароднага iнтэрнет-конкурса “Фiнал года” ( г.Масква, Расійская Федэрацыя, 2018г.);
- дыплом лаўрэата I ступені міжнароднага конкурса “Internet music competition-2018”, ( г.Белград, Сербія, 2018г.);
- Злоты дыплом XIV міжнароднага фестываля-конкурса харавой і інструментальнай музыкі імя Ф.Нававейскага “O Warmijo moja mila» г.Ольштын, Рэспубліка Польша, 2018г.);
- Сярэбраны дыплом XV міжнароднага фестываля-конкурса харавой і інструментальнай музыкі імя Ф.Нававейскага “O Warmijo moja mila» г.Ольштын, Рэспубліка Польша, 2019г.).
- Гран-пры Міжнароднага фестываля конкурса "Зіркові візерункі" (г.Львоў, Украіна, 2019г.).
18 траўня 2017 года у музейным замкавым комплексе “Мір” ў рамках Міжнароднага Дня музееў на высокім прафесійным узроўні адбыўся канцэрт камернага аркестра “Рэха Міра” разам з вядучымі салістамі каледжа;
Камерны аркестр арганізаваў творчы вечар “Высакароднае майстэрства дырыжора”, прысвечаны памяці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктара Дуброўскага (да 90-годдзя з дня нараджэння) – снежань, 2017г.
Камерны аркестр быў запрошаны ў якасці канцэртнага калектыва на XIII харавы турнір у рамках мiжнароднага фестывалю “Меч Юранда”, прысвечанага 100-годдзю Дня незалежнасці Польшы (г.Шчытна - Яруткі, Рэспубліка Польша, 2018г.)
Камерны аркестр – гэта сапраўды творчая лабараторыя, якая садзейнічае ажыццяўленню смелых ідэй і задумак, развіццю камерна-інструментальнай музыкі.
Публикации в СМИ

В Бельгии камерный оркестр занял первое место.
102 оркестровых и ансамблевых коллектива из 22 стран мира прибыли в бельгийский город Ниапелт для участия в 61 Europees Muziek festival. Более пяти тысяч юношей и девушек из Китая, Испании, Германии, Нидерландов, России, и других стран встретились, чтобы обменяться достижениями своих национальных культур.

Покорение Альпийских музыкальных вершин камерным оркестром
Гражданский долг любого человека – внести свой вклад в процесс развития родного государства. Каждый делает это по-своему: один – честной и добросовестной работой у конвейера на заводе, другой – вовремя сданными отчетами и докладами, кто-то еще – обучая детей и прививая им интерес к познанию окружающего мира.

Сцэна паказала... “Jazz-time-2014”: штрыхі да фестывалю ў Салігорску
Гэтак ужо супала, што джаз-фестываль у літоўскім Бірштанасе і дзіцячы “Jazz-time” ў Салігорску праходзяць увесну па цотных гадах. Развагамі пра фэст у Бірштанасе я ўжо дзяліўся на старонках “К”. Надышла чарга Салігорска, дзе ў маі адбыўся традыцыйна трохдзённы — і пяты па ліку — Дзіцячы фестываль джазавай і эстраднай музыкі.

Камерному оркестру из Лиды в Бельгии аплодировали стоя
Как стало известно корреспонденту «Лідскай газеты», камерный оркестр Лидского государственного музыкального колледжа под руководством Ларисы Руто недавно вернулся из Бельгии (г. Ниапелт), где впервые принял участие в Европейском молодежном музыкальном фестивале и занял первое место в номинации «Камерные и симфонические оркестры».