Конкурсы и олимпиады

"Tалант похож на стрелка, попадающего в цель, недостижимую для других, а гений — на стрелка, попадающего в цель, попросту невидимую для других" Артур Шопенгауэр
ВНИМАНИЕ!!!
Изменился e-mail колледжа

Областная музыкально-теоретическая олимпиада

28.03.2019 в УО "Лидский государственный музыкальный колледж" состоитсяобластная музыкально-теоретическая олимпиада.

ВНИМАНИЕ!!! ИЗМЕНЕНО РАСПИСАНИЕ!
Приказ управления культуры Гродненского облисполкома
Заявка на участие
Реквизиты олимпиады
Расписание олимпиады
Положение о порядке проведения
Состав жюри олимпиады
Состав организационного комитета олимпиады

XXVІ областной открытый конкурс им.К.Горского 2020

30-31.03.2020 в УО "Лидский государственный музыкальный колледж" состоится областной открытый конкурс им. К.Горского в следующих номинациях: «Баян», «Аккордеон», «Домра», «Балалайка», «Гитара», «Цимбалы», «Ансамблевое исполнение» (ансамбли малых форм(дуэты, трио) однородные, смешанные).

Приказ управления культуры Гродненского облисполкома
Реквизиты конкурса
Состав жюри конкурса
Итоги конкурса

Областной конкурс сельских ДШИ и ДМШИ

16-17.04.2019 в УО "Лидский государственный музыкальный колледж" состоится областной конкурс сельских ДШИ и ДМШИ
Заявка на участие
Реквизиты
Расписание
Положение о порядке проведения
Состав жюри конкурса
Итоги конкурса

Будзе ўзнос — будзе і конкурс

Опубликовано : газета Культура № 18 (1248) 30.04.2016 - 06.05.2016 г
Як правесці спаборніцтва, калі з фінансамі складана
Вясна — адна з самых конкурсна-фестывальных пораў года. Цягам толькі апошняга месяца што ні тыдзень — чарговыя музычныя спаборніцтвы дзяцей, падлеткаў, творчай моладзі. Дый раскіданы яны па розных рэгіёнах рэспублікі. Такі збег — добра гэта ці дрэнна? Адкуль бяруцца грошы на правядзенне імпрэз? З якімі праблемамі сустракаюцца арганізатары? Усё гэта мы і паспрабавалі высветліць.

Да ўсяго, праводзіць конкурсы — жудасны галаўны боль. Асабліва пры фінансавых складанасцях. Як жа тады арганізатары ўмудраюцца зладжваць іх, нягледзячы ні на што?

Лепш за слоўную рэкламу

Адкрыты абласны конкурс імя Канстанціна Горскага праводзіцца з 1995 года, прычым па ініцыятыве самой навучальнай установы — Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. На ім шэсць намінацый, але яны чаргуюцца паміж сабой, таму штогод спаборнічаюць музыканты розных спецыяльнасцей, уключаючы дырыжыраванне і музыказнаўства.

— Конкурс задумваўся, — зазначае дырэктар Лідскага каледжа Алена Серакова, — найперш як ушанаванне памяці Канстанціна Горскага — ураджэнца Ліды, кампазітара і скрыпача ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Але гэтае спаборніцтва таксама адыгрывае ролю прафарыентацыі. Па сутнасці, конкурс папулярызуе нашу навучальную ўстанову (і іншыя, ёй падобныя) сярод патэнцыйных абітурыентаў. Выкладчыкі ж могуць “прыгледзець” сабе будучых вучняў. Сёлета на 22-е па ліку свята мы збіралі выканаўцаў на струнных народных інструментах, дапоўніўшы ўласна конкурсную праграму па цымбалах, домры, балалайцы, гітары канцэртнымі выступленнямі — двума сольнікамі членаў журы. Паказалі і нашы калектывы: аркестр народных інструментаў і цымбальны аркестр, прычым з першым саліравала лаўрэат міжнародных конкурсаў Марына Ільіна. Упэўнена, яе віртуознае валоданне балалайкай прыцягнула ўвагу да гэтага інструмента лепей за ўсялякую слоўную агітацыю. Грошы, як заўжды, шукалі ў спонсараў — звярталіся па дапамогу да лідскіх прадпрыемстваў. Але сёлета ўпершыню давялося ўвесці яшчэ і ўступны ўзнос у памеры адной базавай велічыні — 210 тысяч беларускіх рублёў. Заўсёды ж хочацца адзначыць усіх канкурсантаў — хаця б дыпломам удзельнікаў. За кожным з іх стаіць вялікая праца па падрыхтоўцы, гадзіны за інструментам.

Узносы і ахвяраванні

Дададзім, што ўступныя ўзносы для канкурсантаў — сусветная практыка. Увядзенне яе ў нас, прынамсі, частковае, — патрэба часу. Праўда, некаторыя ўсё яшчэ саромеюцца казаць пра тое ўголас. Міжнародны фестываль “Рэнесанс гітары”, што ладзіцца ў Гомелі на базе Гарадскога цэнтра культуры, заклікае да ахвяраванняў на дабрачыннай аснове.

“Рэнесанс…” бярэ адлік ажно з 1994 года. Колішняя ініцыятыва тамтэйшага прадпрымальніка і адданага аматара гітары Ігара Шошына атрымала рэзананс, з 2005 года фестываль стаў спалучацца з конкурсам. Змяніўся і час правядзення: калісьці гэта быў снежань, потым — пачатак мая, сёлета — 22 — 24 красавіка. Дарэчы, у конкурсныя патрабаванні былі ўнесены змяненні. Першы тур павінен быў адбыцца на месцах і ацэньвацца камісіяй з выкладчыкаў той навучальнай установы, якая накіроўвае выхаванца. Але выканальніцкі складнік спалучаецца з кампазітарскім: паралельна ладзіцца конкурс на лепшыя гітарныя творы, у тым ліку ансамблевыя.

А тое, што новыя творы павінны быць не толькі напісаны, але яшчэ і выкананы, становіцца стымулам для тандэмаў аўтара з выканаўцам ці спалучэння іх у адной асобе. Да ўсяго, замацавалася і традыцыя складаць з удзельнікаў імправізаваны гітарны аркестр. Кожны папярэдне развучвае сваю партыю, а ў час фестывалю майстры і пачаткоўцы яднаюцца.

— Сёлета, — з гонарам распавёў мастацкі кіраўнік фэсту Ігар Шошын, — частку аркестрантаў давядзецца змясціць у зале, бо на сцэне ўсім месца не хопіць. Летась мы сабралі 140 удзельнікаў, сёлета чакаецца больш. І выконваць аркестр будзе не адно “Yesterday”, а некалькі твораў — з трыма рознымі дырыжорамі, у тым ліку з Польшчы.

“…Звон” — талакой

Адкрыты форум цымбалістаў “Сярэбраны звон цымбалаў”, ініцыяваны Асацыяцыяй беларускіх цымбалістаў, мае не такія глыбокія гістарычныя карані і кожным разам змяняе “дыслакацыю”. Сёлета “звінелі” ў трэці раз — у Баранавічах.

— Музычнае выканальніцтва Беларусі квітнее, — мяркуе старшыня аргкамітэта сёлетняга форуму, дырэктар Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа Ігар Тулейка. — І трэба даваць дзецям магчымасць выступаць як мага больш. Наша навучальная ўстанова і, шырэй, горад не ўпершыню прымае конкурсы ды фестывалі. Ёсць у нас і ўласны конкурс, арганізаваны каледжам, — “Крынічка”. Туды з’язджаюцца школьнікі розных музычных спецыяльнасцей, сярод іх выбіраюцца не проста пераможцы, але і, магчыма, у далейшым — нашы навучэнцы. Праводзіцца каледжам і эстрадны конкурс “Арт-нова”. Але гэта ўсё ж падзеі рэгіянальнага значэння. “Сярэбраны звон…” — іншыя мастацкія далягляды, бо ён сабраў цымбалістаў з усёй рэспублікі. Да таго ж, гэта не адно конкурс, а паўнавартасны форум, спалучаны з канферэнцыяй Асацыяцыі, магчымасцю творчых і сяброўскіх стасункаў, сустрэч, абмену думкамі, ідэямі, правядзеннем майстар-класаў, канцэртных выступленняў. Такое шырокае кола спецыялістаў, сабраных разам, дазваляе пачуць розныя выканальніцкія (і, адпаведна, выкладчыцкія) манеры, новы рэпертуар, параўнаць, на якім узроўні знаходзяцца цымбалісты нашай навучальнай установы. Каледж не самы вялікі, але мы ўмеем адказна ставіцца да даручанага. Разам з настаўнікамі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў горада, у памяшканні якой праходзіў форум, мяркую, было зроблена ўсё, каб удзельнікі пачуваліся камфортна. Улічваючы атрыманы вопыт, мабыць, мерапрыемства мы маглі б праводзіць і надалей на сталай аснове. Ну а балючае пытанне сёлетняга форуму — грошы. У адсутнасці фінансавання з боку бюджэту адзінае выйсце — арганізацыйны збор. Такім чынам, дзякуючы удзельнікам і адбылося мерапрыемства. За адносна невялікія грошы аформілі сцэну, кожны ўдзельнік атрымаў дыплом, буклет і іншыя атрыбуты канкурсанта, 25 лаўрэатаў адзначылі спецыяльным дыпломам і каштоўным падарункам, акрамя таго, 9 удзельнікаў узнагароджаны спецыяльнымі прызамі. Таксама кожны удзельнік, а іх было 322, атрымаў ад Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў значок з лагатыпам форуму. Карацей, працавалі “ўсім форумам” — талакой. І даказалі (найперш, самім сабе), што невыканальнага не бывае нават у самых абмежаваных умовах. Мы вельмі ўдзячныя, што цікавасць да падзеі выказалі прадстаўнікі Міністэрства культуры, мясцовых уладаў: іх увага для нас вельмі важная.

Журы — пакуль з нашых музыкантаў

Само ж Міністэрства культуры традыцыйна фінансуе (разам з Магілёўскім аблвыканкамам) Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава. Сёлета такі конкурс прайшоў чацвёрты раз 25 — 29 красавіка. Хаця і яго эканамічныя складанасці не абмінулі. Калі раней склад журы быў міжнародным, дык цяпер у яго ўваходзяць толькі айчынныя музыканты.

— Мінулы такі конкурс, у 2011 годзе, — гаворыць Аляксандр Чугай, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Мікалая Рымскага-Корсакава, — мы дзялілі з Гродна: некаторыя намінацыі спаборнічалі там. Сёлета — усё ў нас. Заяўкі даслалі 126 удзельнікаў з усёй Беларусі і нават з Расіі, бо конкурс — адкрыты. Праслухоўванні традыцыйна выклікаюць цікавасць сярод выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа. Дасылаем мы і запрашэнні ў музычныя школы, школы мастацтваў. У Магілёве іх сем, але мы ахопліваем усе раёны вобласці, бо такая магчымасць — бясплатна наведаць выступленні лепшых юных музыкантаў — выпадае нячаста, і яе трэба выкарыстоўваць не толькі для задавальнення эстэтычных патрэб, але і ў педагагічна-навучальных мэтах. Бо гэта, па сутнасці, своеасаблівыя майстар-класы, дзе можна ўбачыць плён шматгадовых заняткаў, параіцца з больш дасведчанымі калегамі.

Мінская геаграфія

Шмат разнастайных конкурсаў ладзіцца і ў сталіцы. На пачатку красавіка тут праходзіў, да прыкладу, пяцідзённы “Вясновы спеў” — ІІ Мінскі адкрыты конкурс харавых і сольных спеваў, да якога спрычыніліся Мінгарвыканкам, “Мінскканцэрт”, Беларускі саюз музычных дзеячаў, прафсаюзы, іншыя ўстановы ды арганізацыі. Конкурс сабраў каля паўтары тысячы дзяцей ад 7 да 17 гадоў, сярод якіх былі салісты і ўдзельнікі харавых калектываў — як у акадэмічнай манеры, так і ў народнай. Праслухоўванні праходзілі ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Міхаіла Глінкі, Дзіцячай музычнай школе мастацтваў імя Ларысы Александроўскай і нават у Канцэртнай зале “Верхні горад”. Да конкурсу далучыўся і аўтарскі вечар Алены Атрашкевіч, які адкрыў гэтага беларускага кампазітара як аўтара не толькі шматлікіх эстрадных песень (іх мы чуем часцей), але і цудоўных рамансаў, высокапрафесійных хораў з развітай фактурай.

А ў сталічнай Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 2 імя Мікалая Аладава летняя “Папараць-кветка” зацвіла яшчэ ўзімку: пад такой назвай тут сваімі намаганнямі правялі конкурс-фестываль беларускай музыкі, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Аладава — аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы. У журы, дарэчы, былі дачка кампазітара — кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар нашай Акадэміі музыкі Радаслава Аладава, а таксама яе калега — знаны кампазітар Галіна Гарэлава. Атрымалася шыкоўнае свята: бязмежны акіян адно беларускай музыкі, хваляванні спаборніцтва — і выхаванне ў маленькіх музыкантаў гістарычнай памяці пра вялікіх папярэднікаў, цікавасці да новых айчынных твораў. А ўлічваючы, што школа знаходзіцца не ў цэнтры горада, а ў Заводскім раёне — чым не пашырэнне культуры “рэгіёна”?

Так што паўторым: нават сёння, у не самых лепшых эканамічных умовах, магчыма ўсё. Было б жаданне! Астатняга, а менавіта юных і маладых музыкантаў добрага ўзроўню, прагі да выступленняў і жадання скарыць Алімп — хапае. Значыць, усё гэта павінна мець выхад на публіку, прывучаючы яе да музычных вяршынь.

 
рэдактар аддзела газеты "Культура"

Адрес

Колледж: ул. Советская, 3, 231300, г. Лида

Общежитие: ул. А. Мицкевича 38 корпус 2, г. Лида

Контактная информация

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Phone: +8 (0154) 54 21 39

Fax: +8 (0154) 54 21 39