Інфармацыя аб творчай дзейнасці

“Народнага” аркестра беларускіх народных інструментаў 

  Аркестр беларускіх народных інструментаў заснаваны ў 1984 годзе, а ў 1995 годзе - атрымаў ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”, якое паспяхова падцвярджае на працягу існавання шматлікімі перамогамі на конкурсах і фестывалях, актыўнай канцэртнай дзейнасцю. Аркестр беларускіх народных інструментаў – адзіны ў Гродзенскай вобласці творчы калектыў, аснову якога складаюць беларускія цымбалы. Рэпертур аркестра складаецца з твораў розных стыляў, жанраў, напрамкаў і эпох, сярод якіх перавага надаецца сачыненням сучасных беларускіх кампазітараў і апрацоўкам народных мелодый. На працягу ўсей сваей 35-гадовай гісторыі аркестранты займаюцца асветніцкай дзейнасцю – прапагандай беларускай нацыянальнай культуры.
   У розныя гады з аркестрам працавалі таленавітыя музыканты і дырыжоры – Саўко М.М., Вялікін А.А., Сечка А.Э. У 2005 годзе мастацкім кіраўніком і дырыжорам творчага калектыва была прызначана Г.Б.Пушкіна.
Творчае жыцце аркестра немагчыма без удзелу ў шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Геаграфія выступленняў калектыва з кожным годам пашыраецца (Эстонія, Латвія, Польша, Італія, Славакія, Францыя, В’етнам, Германія, Венгрыя і г.д.).
Асноўная мэта кіраўніка калектыву – далейшае развіццё аркестравага народнага выканальніцтва. Натуральным з'яўляецца выкананне аркестрам народнай музыкі песенных і танцавальных мелодый. Тое, што даводзіцца пачуць у канцэртных праграмах, пераўзыходзіць самыя смелыя здагадкі і абвяргае ўсе ўяўленні аб магчымасцях народных інструментаў, прымушае па-новаму зірнуць на калектыў.
Калектыў прываблівае слухачоў сваім разнастайным рознастылявым рэпертуарам, арганізовывае шматлікія прафарыентацыйныя мерапремствы для ДШМ і ДМШМ Гродзенскай вобласці, дэманструе творчыя магчымасці цымбал і ўвогуле народных інструментаў адносна тэмбра, рытма, гармоніі і формы арыгінальных кампазіцый. Аркестр рэгулярна здзяйсняе творчыя справаздачы на канцэртных пляцоўках Лідскага рэгіёна і Гродзенскай вобласці для супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу і сацыякультурнай галіны. Традыцыйнае шматгадовае супрацоўніцтва з Лідскай епархіяй спрыяла стварэнню шэрага тэматычных праграм. Знакавым быў канцэрт, прысвечаны візіту дэлегацыі са Святой гары Афон (Грэцыя) ў Рэспубліку Беларусь.
Аркестр неаднаразова дэманстраваў каштоўнае пачуццё ансамбля пры суправаджэнні выступленняў салістаў калектыва – лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Алены Цалко, Вікторыі Войшніс, Алены Кавальчук і стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Святланы Корзун (Радзіонавай).
Творчы калектыў аркестра – жаданы госць на канцэртных пляцоўках па ўсей Беларусі. Кожны год ладзяцца новыя канцэртныя праграмы, якія прапануюцца жыхарам нашай краіны і замежжа: “Творчасць маладых – жыхарам Навагрудка” (у рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Мы – Беларусы”), “Беларусь – мая песня”, “Пясняр беларускіх цымбал ” і “Зачараваны цымбаламі…” (да 100-годдзя і 110-годдзя нараджэння І.І.Жыновіча), “Каб жыла культура продкаў”, “Дню Перамогі прысвячаецца”, ”Калядная ўверцюра”, “Серанада вясны”. Знакавым для ўдзельнікаў аркестра быў святочны канцэрт да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у стэлы “Мінск – горад-герой”, дзе ў выкананні аркестра разам з ансамблем танца, музыкі і песні “Белыя росы” і Анастасіяй Ванеевай прагучала кампазіція “Жалейка” В. Кузняцова.
Шматгадовае супрацоўніцтва аркестра з кафедрай інструментоўкі УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” дае магчымасць прапагандаваць музыку сучасных беларускіх аўтараў і ладзіць сумесныя творчыя імпрэзы, такія як “Добры вечар”(да 60-годзя з дня нараджэння В.Кузняцова), “Музыка беларускіх кампазітраў” і інш. 
Аркестр беларускіх народных інструментаў – шматгадовы творчы праект, які паспяхова спалучае выхаваўчыя і вучэбныя задачы, выхоўвае маладых музыкантаў – носьбітаў беларускай культуры, сапраўдных патрыётаў сваей Радзімы.

 ***
   В августе текущего года состоялась поездка коллектива в Республику Польша. Оркестр выступил с концертной программой в Велико-Польском воеводстве на празднике тружеников села "Дожинки" - 2018 в г.Пшедеж, Костелец, Коло, Кшимов. Также творческий коллектив оркестра принял участие в торжественных мероприятиях, приуроченных к 100-летию Независимости Республики Польша в г.Минск-Мазовецкий.
   Результатом концертных выступлений коллектива явились благодарственные письма администрации воеводства, г.Минск-Мазовецкий и также - публикации в польской прессе.

 

 

 

 

 

 

 

Гісторыя перамог 

Аркестр беларускіх народных інструментаў неаднаразова быў адзначаны шэрагам узнагарод за высокі выканальніцкі ўзровень і прапаганду беларускага музычнага мастацтва.

 1993г. – дыплом  III ступені Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестравых калектываў CСНУ культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;
1997г. – грамата ўдзельніка Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестравых калектываў CСНУ культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;
1998г. – дыплом I Усебеларускага  фестывалю народнай творчасці  «Беларусь –мая песня»;
2000г. –  памятны знак «2000 год Хрысціянству»;
2000г. – грамата III абласнога фестывалю народной музыкі;
2001г. –дыплом IV абласнога фестывалю народной музыкі «Зайграйце, музыкi»;
2001г. – грамата ўдзельніка Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестравых калектываў CСНУ культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;
2005г. –дыплом V абласнога фестывалю народной музыкі «Зайграйце, музыкi»;
2005г.– дыплом ІІ Усебеларускага  фестывалю народнай творчасці  «Беларусь – мая песня»;
2010г. – дыплом лаўрэата І абласнога агляду-конкурсу аматарскіх калектываў інструментальнага  жанру;
2012 г. – дыплом лаўрэата І ступені IV Міжнароднага  маладзёжнага  музычнага  фестывалю  ( г.Браціслава, Славакія);
2013г. – дыплом І ступені ІІ Міжнароднага Фларэнтыйскага музычнага  фестывалю ( Фларэнцыя, Італія);
2014г. – дыплом ІІІ ступені VII Міжнароднага фестывалю- конкурсу «Южноуральск–Зальцбург» (Расійская Федэрацыя);
2014г. – дыплом ІІ ступені VІІ Міжнароднага конкурсу маладых музыкантаў– выканаўцаў «Музыкальный Владивосток-2014» (Расійская Федэрацыя);
2014г. – дыплом І ступені Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, Рэспубліка Беларусь);
2014г. –дыплом IV Парыжскага  Міжнароднага фестывалю аркестраў і хораў ( Парыж, Францыя);
2015г. – дыплом II Інтэрнацыянальнага фальклорнага фестывалю (г.Будапешт, Венгрыя);
2015г. – ансамбль салістаў аркестра беларускіх народных інструментаў атрымаў дыплом I ступені II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Львёнак» (г.Ліда, Рэспубліка Беларусь);
2016г. – дыплом пераможцы  ХХХIХ  міжнароднага музычнага фестывалю моладзі «Музычныя ўражанні ў Быдгошчы»  (г. Быдгошч, Рэспубліка Польшча);
2016г. – дыплом лаўрэата ІІ ступені ІІ абласнога агляду-конкурсу аматарскіх калектываў інструментальнага  жанру (г.Гродна, Рэспубліка Беларусь);
2016г.–дыплом І фестывалю студэнцкай творчасці «У віхоры адзіным» (г.Клайпеда, Літва);
2017г. – дыплом ІІІ ступені Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г.Паставы, Рэспубліка Беларусь);
2017г.– дыплом І ступені VІІІ абласнога фестывалю народной музыкі «Зайграйце, музыкi» (г.Ліда, Рэспубліка Беларусь);
2018 г. – дыплом І ступені  міжнароднага фестывалю - конкурсу «Нарвская вясна» (г.Талін, Эстонія)
2019г. - грант Прэзідэнта Рэспубікі Беларусь ў культуры на падрыхтоўку ўдзельнікаў міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, фестываляў
2019г. - гран-пры 67 Еўрапейскага музычнага моладзевага фестывалю (г.Неерпельт, Бельгія)
2019г. - узнагарода Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча 42 Міжнароднага музычнага  фестывалю "Быдгашцкія музычныя ўражанні" (г.Быдгашч, Польшча)

Художественный руководитель и дирижёрПушкина Галина Борисовна

Адрес

Колледж: ул. Советская, 3, 231300, г. Лида

Общежитие: ул. А. Мицкевича 38 корпус 2, г. Лида

Контактная информация

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Phone: +8 (0154) 54 21 39

Fax: +8 (0154) 54 21 39