Трыумф лідскіх музыкантаў у Ланчыяна

Опубликовано 18.10.2017 15:52  "Лидская газета"

Музычная восень 2017 - шчодрая для навучэнцаў і выкладчыкаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. У канцы верасня музыканты прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе.

Гэтв ХХVI Міжнародны конкурс «CITTA DI LANCIANO» (“Прэмія Ланчыяна”), што праходзіў у аднайменным італьянскім горадзе Ланчыяна. Талент і майстэрства лідскіх музыкантаў былі прадстаўлены ва ўсёй паўнаце. Як вынік – лаўрэатамі другой ступені сталі навучэнцы каледжа Яўген Вадэйка і Віялета Жэгждрынь (выкладчык – Ала Догілева), а творчыя калектывы каледжа – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Народны аркестр рускіх народных інструментаў” і ансамбль народных інструментаў “Крынічка” (абодва калектывы – пад кіраўніцтвам Алены Сячко) – прызнаны лаўрэатамі першай ступені.

Чарговы трыумф лідскіх музыкантаў на прэстыжнай музычнай пляцоўцы стаў магчымы дзякуючы вялікаму прафесіяналізму выкладчыцкага складу музычнага каледжа. Пацвярджае гэта і той факт, што шэраг з іх нядаўна быў адзначаны ўзнагародамі на высокім узроўні. За прафесіяналізм, творчую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны выкладчыкі Ала Догілева і Святлана Бойка. Высокіх узнагарод удастоена дырэктар установы адукацыі Алена Серакова – яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Автор: Вольга Яхантава.

Адрес

Колледж: ул. Советская, 3, 231300, г. Лида

Общежитие: ул. А. Мицкевича 38 корпус 2, г. Лида

Контактная информация

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Phone: +8 (0154) 52 25 39

Fax: +8 (0154) 52 25 39