Лепшыя сярод 84 аркестраў

Апублікавана ў газеце “Літаратура і мастацтва” № 23 12.06.2015 г.

Больш як 60 гадоў Еўрапейскі маладзёжны фестываль у Бельгіі (г. Неерпелт) збірае тысячы маладых музыкантаў з розных краін свету.

Сёлета Неерпелт гасцінна прымаў гасцей з 20 краін, у тым ліку аркестр народных інструментаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа (мастацкі кіраўнік і дырыжор Алена Сечка). Калектыў стаў першым па суме балаў сярод 84 аркестраў-удзельнікаў і заваяваў Гран-пры ў намінацыі “Лепшыя аркестры і ансамблі з рознымі інструментамі”. У складзе журы – каля 35 вядомых музыкантаў з 14 краін свету.

Лідчане скарылі еўрапейскую публіку не толькі высокім майстэрствам, але і рэпертуарам – творамі замежных і беларскіх кампазітараў розных эпох, жанраў, стыляў і напрамкаў.

 Чарговая перамога калектыву – новая прыступка ў творчай біяграфіі. З 2011 года аркестр бярэ ўдзел у розных міжнародных фестывалях-конкурсах і становіцца найлепшым: у 2011-м – г. Белфарт (Францыя), 2012 – г. Ланчыяна (Італія), 2013 – г. Нясебр (Балгарыя), 2014 – г. Коста-Брава (Іспанія). Цяпер музыканты аркестра народных інструментаў рыхтуюцца да ўдзелу ў VІІІ Міжнародным фестывалі аркестраў мандалін і гітар у г. Рэмірамонт (Францыя).

Фестываль у Неерпельце – гэта яшчэ і штодзенныя святочныя шэсціпарады, вячэрнія канцэрты з удзелам ансамбляў і аркестраў, канцэрты “сяброўства” як музычная кульмінацыя міжнароднай еднасці, дзе моладзь з усяго свету вучыцца ацэньваць іншыя культуры праз музыку.

Вера ЧАРНЯК

Адрес

Колледж: ул. Советская, 3, 231300, г. Лида

Общежитие: ул. А. Мицкевича 38 корпус 2, г. Лида

Контактная информация

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Phone: +8 (0154) 54 21 39

Fax: +8 (0154) 54 21 39