
Адкрыццё Тыдня беларускай мовы, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы адбылося 17 лютага 2025.
Гэта асаблівая падзея, якая сення аб’яднала ўсіх навучэнцаў каледжа ў павазе і любові да беларускай мовы — нашай спадчыны і культурнай каштоўнасці.
Мерапрыемствы гэтага дня дазволілі паглыбіцца ў свет беларускай мовы, лепш зразумець яе багацце і самабытнасць.
Натхнена гучалі вершы беларускіх паэтаў, выказванні знакамітых людзей пра мову і родны край. Навучэнцы з ахвотай прымалі ўдзел у лінгвістычных гульнях, віктараных, фэш-мобе, выпуску інфармацыйных флаераў “У любімай мове, роднай, наскай… Ах, якія словы…”, акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.
Лектарская група выступіла з дакладам “З гісторыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы” і інш.
Давайце разам будзем шанаваць і берагчы нашу родную мову, перадаваць яе будучым пакаленням. Няхай Тыдзень беларускай мовы стане крыніцай натхнення і імкнення да ўдасканалення для ўсіх нас!
Жадаем усім удзельнікам цікавага і плённага Тыдня беларускай мовы!