Па ініцыятыве Лідскага раённага выканаўчага камітэта з мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году беларускай жанчыны і Міжнароднаму дню роднай мовы, у музычным каледжы прайшлі дыктоўкі па адным з прапанаваных тэкстаў у гонар славутых беларускіх жанчын ( Рагнеда, Ефрасіння Полацкая, Настасся Слуцкая, Барбара Радзівіл, Соф’я Кавалеўская, Алаіза Пашкевіч (Цётка)).
Тэксты суправаджаліся інфармацыйнай даведкай, з якой навучэнцы маглі аднавіць свае веды пра жанчын-легенд.












