
Працягам Тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, стала мерапрыемства “Таямніцы беларускіх слоў.
Абрус”, якое прайшло на базе Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры.
На занятку ўдзельнікі гуртка “Спадчына” вызначылі, што такое АБРУС, яго прызначэнне і лакальную назву (настольнік, абрус).
З фонда аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праглядзелі варыянты абрусаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст.
Даведаліся пра тое, што гэтая рэч мае тры функцыі: ўтылітарную, дэкаратыўную і абрадавую.
Стваралі абрусы трыма спосабамі: тканым, вязаным і плеценым. Аздаблялі ў тэхніцы вышыўкі і крыжа, па краі — махрамі і карункамі.
Унікальная магчымасць не толькі даведацца, але і бачыць аўтэнтычныя прадметы сваімі вачыма, адчуць з якой любоўю іх стваралі жаночыя рукі — важны выхаваўчы момант, які выклікае павагу да старэйшага пакалення і іх ручной працы.