
Удзельнікі гуртка “Спадчына” прынялі ўдзел у практычным занятаку па ўпрыгожванню вярбы, які прайшоў у Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Навучэнцам музычнага каледжа прыгадалі, што Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес”. Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Ісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым народным жыцці вярба выкарыстоўвалася ў шматлікіх абрадавых дзеяннях.
0