У рамках паседжання гуртка “Спадчына” навучэнцы 1 курса наведалі выстаўку традыцыйнай выстаўкі “Родныя матывы”.
Унікальныя этнаграфічныя вырабы хатняга ўжытку, упрыгожаныя вышыўкай у тэхніцы крыжа і гладзі майстроў хутара Збляны і іншых вёсак Лідскага раёна, выклікалі ў навучэнцаў незабыўныя ўражанні і гонар за сваіх землякоў, якія змаглі захаваць у этнаграфічных вырабах традыцыі беларускага народа і яго духоўную культуру.