![](https://musicollege.by/wp-content/uploads/2024/02/изображение_viber_2024-02-23_17-56-20-577.jpg)
У рамках тыдня беларускай мовы i літаратуры навучэнцы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы
Чыталі творы Аркадзя Куляшова, разгадвалі QR-квэсты «Скарбонка роднай мовы» (у гэтым годзе адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка), знаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі Васіля Быкава( у гэтым годзе адзначаецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка). Навучэнцы гуртка «Спадчына» наведалі Домік Таўлая і пазнаёміліся з навуковым супрацоўнікам Алесем Хітруном, які даследуе творчасць Валянціна Таўлая.
Навучэнцы напісалі дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.