✨ Родная мова — цудоўная мова!
🔥 Да Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» запускае творчы чэлендж «Родная мова, цудоўная мова!».
🗓 З 16 па 21 лютага мы будзем чытаць вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў на роднай мове — з любоўю, пачуццём і натхненнем.
❤️ Запрашаем далучыцца ўсіх, хто шануе прыгажосць беларускага слова і хоча падтрымаць родную мову:
🎥 запішыце відэа,
📩 дашліце запісы на электронную пошту: kim@kultura-info.by
📲 А мы размясцім іх у тэлеграм-канале «Культура i мастацтва».
@kultinfa



