Учреждение образования "Лидский государственный музыкальный колледж"

18 сакавіка на базе Аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раёны цэнтр культуры і народнай творчасці» адбылося сумеснае мерапрыемства выкладчыка ЦК «Музыказнаўства» Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа М.С. Рудэнка і народнага фальклорнага гурта «Талер»: пазнавальна-выхаваўчая праграма «Вясну гукаем, птушак загукаем».

У рамках мерапрыемства гучалі фальклорныя песні-вяснянкі, праводзіліся традыцыйныя беларускія гульні і карагоды, у якіх актыўна удзельнічалі навучэнцы 2 і 3 курсаў Лідскага музычнага каледжа.

Вверх
Выберите язык »