27 студзеня 2026 г. у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі прайшла Гадзіна памяці “Жыццё ва ўмовах смерці”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 1 г. Ліды і ДУА “Першамайская сярэдняя школа”. Старшы памочнік пракурора Лідскага раёна Ларыса Аляксандраўна Віткоўская расказала пра расследванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа пракуратурай Рэспублікі Беларусь і пракуратурай Лідскага раёна. Успамінамі пра знішчэнне яўрэяў 8 мая 1942 г. падзялілася Бэла Аронаўна Дзвілянская. Увазе наведвальнікаў быў прадстаўлены дакументальны фільм, мультымедыйная прэзентацыя, якія раскрылі тэму Халакосту на Лідскай зямлі.







