📘 11 лютага ў 16:00 у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР».
ℹ️ Ігар Марзалюк — вядомы беларускі гісторык, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.
✅ У новай кнізе аўтар на падставе багатых навуковых і архіўных крыніц аналізуе дзейнасць беларускіх калабарантаў, якія супрацоўнічалі з нацысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Акупіраваная гітлераўцамі Беларусь была полем злачыннай дзейнасці розных нацыяналістычных груповак, якіх аб’ядноўваў антыкамунізм і паталагічная нянавісць да беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове.
✍🏻 Падчас мерапрыемства аўтар падзеліцца цікавымі фактамі, выяўленымі падчас работы над кнігай. Будзе арганізавана аўтограф-сесія.
🤍 Уваход вольны.



