13 лютага ў музеі пачаў працу праект “Гучыць спадчына” ў рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, свае”. Гэта сумесны праект ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і УА “Лідскі музычны каледж”.
На базе выстаўкі “На абароне Айчыны” прайшоў музейны дыялог “Не па падручніку. Сёстры міласэрнасці ў Афганістане”. Госцем мерапрыемства стала ветэран-афганец Надзея Мурашка. Надзея Васільеўна працавала медсястрой у шпіталі ў Кандагары. У вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ліды” і ДУА “Сярэдняя школа № 8 імя Казакова” была магчымасць задаць пытанні госцю. Павіншаваць Надзею Васільеўну прыйшла вядучы спецыяліст Лідскай РГА “Белая Русь” Дуброўская Вікторыя Альфрэдаўна.
Музычныя замалёўкі да мерапрыемства падрыхтаваў вакальны ансамбль “Шанс” Лідскага музычнага каледжа.
Прапануем далучыцца да праекта «Гучыць спадчына». Чакаем вас у музеі кожную другую пятніцу месяца!










