Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім “Добрай раніцы”, “Вітаю”,“Добры дзень”, “Дабранач”…
Звяртайцеся па- беларуску да незнаёмых. Пазбаўцеся страху і не саромцеся недасканалай гаворкі. Пачынаць заўсёды цяжка. Таму менавіта сёння зрабіце першы крок да адраджэння бацькоўскай мовы. Да акцыіі “Размаўляй па- беларуску” актыўна далучыліся навучэнцы каледжа, яны адшукалі цікавыя словы і патлумачылі іх значэнне, правялі падкаст-сесіі пра вечнасць і актуальнасць мовы, падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі роднай мове, прынялі ўдзел у афармленні інсталяцыі “Я люблю беларускую мову”.❤️ Працягнем тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, разам!📚









