🇧🇾»Кожная пятніца — роднае, сваё»🇧🇾
У інтэрнаце Лідскага музычнага каледжа 3 красавіка адбылося сумеснае чытанне і абмеркаванне твораў паэта-патрыёта, сатырыка, філосафа і наватара — Максіма Танка. Лес наканаваў пісаць М.Танку ў нацыянальна — вызваленчы час беларускага народа за сваю самабытнасць. Знаемства з творчасцю пачалося з верша «Родная мова», а таксама з паэтычнымі зборнікамі аўтара. Далучайцеся і вы да нас! #дзеньроднагасвайго #МаксімТанк





