💥 📖 Напярэдадні Дня беларускага пісьменства адбылася экскурсія «Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова» з навучэнцамі 1 курса ў бібліятэку
Бібліятэкар пазнаёміла студэнтаў з багатым фондам айчыннай літаратуры, якая адлюстроўвае гісторыю, звычаі і мову народа. Мову, якая вучыць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край







