22.11.2024
У чарговы раз у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшла творчая сустрэча ўдзельнікаў гуртка “Спадчына” з сучасным майстрам па вышыўцы — Алай Лысухінай. Мастачка пазнаёміла навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа з цікавым светам сучаснай вышыўкі, тэхнікамі, матэрыяламі, спосабамі афармлення завершанай работы і іх далейшым прымяненнем у якасці падарункаў, сувеніраў, упрыгожвання інтэр’ера і іншых варыянтаў выкарыстання. Навучэнцы даведаліся, што вышыўка праяўляецца ў розных формах прыкладнога мастацтва і выступае як эстэтычны прадукт свайго часу.




