30 лістапада ўдзельнікі гуртка “Спадчына” прынялі ўдзел у мерапрыемстве пад назвай “Піліпаўскі вечарок”, якое было арганізавана ў цэнтры рамёстваў.
Дзяўчаты з ахвотай уключыліся ў народныя гульні, танцы, варажбу. Тут яны даведаліся, што Піліпаўка — гэта пачатак апошняга ў годзе поста, які працягваецца да самых Каляд (да 7 студзеня),названы так у гонар аднаго з 12 апосталаў, святога Піліпа.




