Удзельнікі гуртка “Спадчына” здзейснілі пазнавальную і натхняльную экскурсію ў Цэнтр раместваў і традыцыйнай культуры, дзе адбылася тэматычная сустрэча, прысвечаная беларускаму земляробчаму святу “Багач”.
Супрацоўнікі Цэнтра цёпла сустрэлі гасцей і пагрузілі іх у свет традыцыйнай культуры. Утульная зала была ўпрыгожана снапамі збожжа, ручнікамі і восеньскімі дарамі — сімваламі багацця і ўрадлівасці. Гучалі народныя мелодыі, што стваралі асаблівую святочную атмасферу. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю і сэнс свята “Багач”, якое ў беларусаў звязана з заканчэннем жніва і падзякай за ўраджай. Экскурсавод…



