13 лютага ў музеі пачаў працу праект “Гучыць спадчына” ў рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, свае”. Гэта сумесны праект ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і УА “Лідскі музычны каледж”.
На базе выстаўкі “На абароне Айчыны” прайшоў музейны дыялог “Не па падручніку. Сёстры міласэрнасці ў Афганістане”. Госцем мерапрыемства стала ветэран-афганец Надзея Мурашка. Надзея Васільеўна працавала медсястрой у шпіталі ў Кандагары. У вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ліды” і ДУА “Сярэдняя школа № 8 імя Казакова” была магчымасць задаць пытанні госцю. Павіншаваць Надзею Васільеўну…



